Зрабі сваю мару аб Chevening рэальнасцю!

Запрашаем на анлайн-сустрэчу, дзе ты зможаш больш даведацца аб праграме Chevening (магістратура) і падвысіць свае шанцы на паступленне! 

Якія пытанні разгледзім:

  • Што ўяўляе сабой праграма Chevening? Даведаешся аб яе мэтах і структуры, а таксама якія магчымасці яна дае.
  • Якія патрабаванні і крытэрыі адбору існуюць для Chevening? Разбярэм патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак, уключаючы адукацыю, досвед, замежную мову і іншыя аспекты.
  • Які працэс падачы заяўкі на праграму Chevening? Даведаешся, як правільна запоўніць і адправіць яе, якія дакументы трэба падаць і якіх дэдлайнаў прытрымлівацца.
  • Як падрыхтаваць матывацыйны ліст?

Гэта крутая магчымасць даведацца ад выпускніц праграмы, як стаць на шлях навучання ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі – цябе чакаюць правераныя лайфхакі!

Далучайся 1 лістапада (серада) з 19:00 да 20:30 па Менску ў Zoom.

Мы дашлем спасылку пасля рэгістрацыі. Дэдлайн – 1 лістапада 12:00 па Менску.