11-ы MediaBarCamp запрашае

MediaBarCamp у адзінаццаты раз запрашае маладых актывістаў і актывістак у Літву.

Калі: 17-20 траўня 2018 года.
Дзе: Літва.

Актывісты збіраюцца на MediaBarCamp ад 2008 года. MediaBarCamp – гэта месца, дзе актывісты сустракаюцца, каб будаваць сеткі, натхняць адзін аднаго і дзяліцца сваім досведам працы з пашырэннем правоў і магчымасцяў праектаў грамадзянскай супольнасці. Падчас чатырохдзённага мерапрыемствы ў розных месцах ладзяцца дыскусіі, семінары, прэзентацыі і шмат іншага. У MediaBarCamp важна вучыцца адзін у аднаго незалежна ад прыналежнасці да нацыянальнасці, мовы або арганізацыі.

Каб стаць удзельнікам, неабходна падаць заяўку па спасылцы.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей – тут.