Дзяржаўны ўніверсітэт Кальяры (Італія) прапануе 15 трохгадовых грантаў на навучанне ў аспірантуры па розных спецыяльнасцях.
Спіс магчымых аспірантур прадстаўлены тут.
Памер гранта: € 40 915,41 (€ 13 638,47 штогод).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- скончаная вышэйшая адукацыя за мяжой Італіі ці студэнты, якія скончаць універсітэт да 31.10.2016;
- добрае валоданне ангельскай ці італьянскай мовамі.
Кандыдатам трэба будзе прайсці Skype-інтэрв’ю на ангельскай ці італьянскай мове.
Неабходныя дакументы:
- дыплом і транскрыпт адзнак, арыгінал і натарыяльна завераны пераклад (ангельская ці італьянская мова);
- падпісанае CV, пажадана ў еўрапейскім фармаце (ангельская ці італьянская мова);
- рэкамендацыйны ліст (1-3, на ангельскай ці італьянскай мове), на фірмовым бланку ўніверсітэта, падпісаны выкладчыкам ці экспертам у галіне PhD-даследавання;
- дадатковыя кваліфікацыі, сертыфікаты, публікацыі (да 5, на ангельскай ці італьянскай мове), а таксама працоўны вопыт;
- запоўненая форма-запытанне на Skype-інтэрв’ю;
- каляровы скан пашпарта (фотаздымак павінен быць у добрай якасці).
Кандыдатам трэба запампаваць дакументы праз анлайн-платформу (пажадана ў pdf, не больш за 1MB). Дэдлайн падачы заяўкі – 26 жніўня 2016 года. Падача дакументаў каштуе € 22,35, якія трэба заплаціць да 27 жніўня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.