Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Benjamin Franklin Transatlantic Fellows Summer Institute 2019.
Калі: чэрвень-ліпень 2019 года (4 тыдні).
Дзе: Уінстан-Сэйлем, Паўночная Караліна.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў, якія добра валодаюць ангельскай мовай і мараць больш даведацца пра ЗША, а таксама пазнаёміцца з амбітнымі маладымі людзьмі з усёй Еўропы.
Летні інстытут збярэ 45 маладых людзей з абодвух бакоў Атлантычнага акіяну.
Мэта праграмы – развіць трансатлантычнае супрацоўніцтва, садзейнічаць узаемаадносінам паміж амерыканскай і еўрапейскай моладдзю з розных этнічных, рэлігійных, нацыянальных групаў, пазнаёміцца з моладзевымі лідарамі, якія падзеляцца сваімі ведамі і навыкамі.
Удзельнікі даведаюцца больш пра валанцёрства, вырашэнне праблемаў і канфліктаў, моладзевае лідарства, цім-білдзінг, набудуць камунікацыйныя навыкі, крытычнае мысленне, талерантнасць і цярпімасць. Яны будуць удзельнічаць у розных актыўнасцях: трэнінгах, варкшопах, навучальных турах, культурных мерапрыемствах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дата нараджэння – паміж 22 чэрвеня 2000 года і 22 чэрвеня 2003 года;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- дэманстраваць моцны лідарскі патэнцыял і цікавасць да трансатлантычных стасункаў і дыпламатыі;
- паказваць зацікаўленасць у знаёмстве з ЗША;
- мець высокія дасягненні з вучобе (адзнакі, узнагароды, рэкамендацыі настаўнікаў);
- мець маленькі альбо наогул не мець досведу, звязанага з вучобай ці падарожжамі ў ЗША;
- быць адказным, незалежным, самастойным, адкрытым, цярпімым і думаючым;
- быць гатовым да жыцця на тэрыторыі кампусу ўніверсітэту, жыць разам з іншымі ўдзельнікі мульцінацыянальнай каманды.
Спампаваць заяўку можна па спасылцы. Пасля яе запаўнення неабходна даслаць яе на е-адрас belarusprogram@state.gov, пазначыўшы тэмай ліста “BFTF”.
Дэдлайн – 31 студзеня 2019 года (23:59).