Польскі Фонд Роберта Шумана шукае валанцёраў, якія хацелі б далучыцца да аднаго з праектаў Erasmus + EVS у 2017 годзе.
Фонд працуе з 5 прымаючымі арганізацыямі:
- Polish Robert Schuman Foundation, Варшава – 2 валанцёра/кі на 12 месяцаў (пачатак у верасні 2017);
- European Integration Club at the School Complex, Вайкавіцэ – 2 валанцёра/кі на 10 месяцаў (пачатак у кастрычніку 2017);
- Special Kindergarten No 213, Варшава – 2 валанцёра/кі на 10 месяцаў (пачатак у верасні 2017) і 1 валанцёр на 8 месяцаў (пачатак у лістападзе 2017);
- Special Kindergarten No 393, Варшава – 3 валанцёра/кі на 10 месяцаў (пачатак у верасні 2017);
- Special Kindergarten No 245, Варшава – 1 валанцёр/ка на 10 месяцаў (пачатак ў верасні/кастрычніку 2017)
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- грамадзянства краіны са спісу краін-партнёраў Еўразвязу (Беларусь ўключна);
- папярэдні вопыт – неабявязковы крытэр;
- жаданне вывучыць польскую мову;
- жаданне далучыцца да новай мясцовай суполкі і быць актыўнымі ў яе жыцці.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць валанцёрам жыллё (2-5 чалавек на апартаменты), харчаваннем, грошамі на штодзённыя выдаткі і транспарт, страхоўкай і гэтак далей.
Як падацца?
Кожны кандыдат павінен запоўніць форму заяўкі і даслаць яе на info.evs@schuman.pl (тэма ліста – APPLICATION 2017). Кандыдаты таксама могуць далучыць да заяўкі іншыя дакументы, прэзентаціі, відэа, фотаздымкі, матывацыйныя лісты.
Дэдлайн падачы заяўкі – 8 студзеня 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.