Агенцыя рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» распачынае набор на адукацыйны курс «Тыдзень асабістай эфектыўнасці» для студэнтаў Брэсцкай вобласці.
Калі: 5-11 лютага 2018 года.
Дзе: Залессе (Камянецкі р-н).
Тэмы трэнінгаў:
- майстэрства самапрэзентацыі;
- пошук дадатковага заробку;
- тайм-менеджмент;
- развіццё матывацыі;
- бюджэтныя падарожжы;
- дзейнасць грамадскіх арганізацый Берасця.
Заняткі ў Залессі будуць ідэальныя для студэнтаў першых і другіх курсаў (узрост 17-20 гадоў), каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць правесці студэнцкія гады весялей, разнастайней і больш паспяхова. Удзельнікі навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць, мэтанакіравасць і матывацыю.
АРР “Дзедзіч” праводзіць “Тыдзень асабістай эфектыўнасці” ужо другі раз. Як гэта было ў 2016-м, можна паглядзець тут.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у трэнінгах бясплатны, праезд з Берасця і трохразовае харчаванне аплочваюць арганізатары.
Колькасць месцаў абмежаваная. Узяць удзел у праграме змогуць 20 чалавек, адбор праводзіцца на падставе анкет-заявак ды індывідуальнага сумоўя.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 лютага 2018 года. Сумоўе адбудзецца 2 і 3 лютага (можна прайсці анлайн).
Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца да арганізатараў – АРР “Дзедзіч”, Алена Каховіч, +375 (29) 808-63-77.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.