Міжнародная валанцёрская арганізацыя Service Civil International (SCI) запрашае на адмысловы праект у Ісландыю.
Перыяд – 4-15 чэрвеня 2016 года. Лакацыя – Ісландыя, мястэчка за 60 км ад Эйільстадзіра.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 18 да 85 гадоў.
Валанцёры будуць працаваць на аддаленай ферме, садзіць кустарнікі, лавіць рыбу, даглядаць за канямі, авечкамі і каровамі, знаёміцца адно з адным і насычаць свае веды пра розныя культуры і нацыянальнасці.
Працоўная мова кэмпу – ангельская. Галоўнае, каб яе ўзроўню хапіла для штодзённых зносінаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам прадстаўляюць пражыванне і харчаванне. Але патрабуецца ўнёсак за ўдзел – 180 еўра.
Каб стаць удзельнікам кэмпу, неабходна напісаць матывацыйны ліст і запоўніць анкету, якую можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн – 3 траўня 2016 года.