Salto Youth запрашае на 7-дзённы трэнінг, прысвечаны ведам і навыкам моладзевых работнікаў. Трэнінг адбудзецца на борце яхты.
Калі: 7-14 верасня 2019 года.
Дзе: астравы Ліпары, Італія.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя інструктары і фасілітатары, якія працуюць ў галіне нефармальнай адукацыі і моладзевай працы.
Кожны дзень удзельнікі будуць працаваць па восем гадзін у training-room, спазнаваць новыя веды, практыкі і паляпшаць свае навыкі.
Працоўная мова трэнінгу – ангельская.
Папярэдняя праграма трэнінгу:
- паглыбленне ў моладзевую працу і ролю трэнера;
- пошук сваёй мэтавай аўдыторыі;
- стратэгічнае планаванне і дэталёвай развіццё вашага трэнінгавага курсу;
- напаўненне трэнінгу;
- прэзентацыя ідэяў, мова цела трэнера;
- мастацтва пераканання;
- сакрэты групавой дынамікі;
- тайм-мэнэджмент;
- выкананне пастаўленых мэтаў;
- больш дробныя тэмы і Open Space.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел скаладае 900 еўра. Гэтая сума пакрывае выдаткі на ўдзел у трэнінгу.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.
Дэдлайн – 16 чэрвеня 2019 года.