Сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” ў партнёрстве з музеем “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” запрашаюць на курс сацыяльна-адказнага дызайну Vitebsk Social Design, які пройдзе ў траўні-чэрвені 2016 года.
Курс будзе складацца з 16 сустрэч з практыкуючымі прафесіяналамі з Мінска, Віцебска і Варшавы.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты.
Выступоўцамі на курсе будуць:
- Ян Карпаў (Студыя Яна Карпава);
- Аляксей Чаранкевіч (Яндэкс.Беларусь);
- Захар Шлімакоў (Студыя Red Graphic);
- Ігар Юхневіч (yukhnevich.com);
- Кася Сырамалот (34mag.net);
- Ігар Сувораў і інш.
Пасля правядзення заняткаў удзельнікам будзе прапанавана цягам ліпеня-верасня рэалізаваць уласныя праекты па тэмах курсу. Тэрмін рэалізацыі сваіх прац – ліпень-верасень 2016 г.
Каб узяць удзел у курсе Vitebsk Social Design, неабходна да 15 траўня 2016 г. запоўніць анкету.
Першая сустрэча пройдзе 21 траўня 2016 года.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на е-адрас vitebsk4me@gmail.com ці тэлефон +375 29 8999827 (Кірыл).