Сусветны банк запрашае на Праграму для маладых прафесіяналаў.
Праграма прызначана для кваліфікаваных ды матываваных кандыдатаў і спецыялістаў у галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і г.д. Таксама запрашаюцца кандыдаты-спецыялісты ў карпаратыўных сферах працы Сусветнага банку: камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў.
Вітаюцца таленавітыя кандыдаты ва ўзросце да 32 гадоў, якія маюць прагу да міжнароднага развіцця, зацікаўленыя працай у аперацыйным ці карпаратыўным сектары, а таксама ва ўдасканаленні лідарскіх якасцей і г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянам краіны-сябра Сусветнага банка;
- узрост – да 32 гадоў (нарадзіцца пасля 1-га кастрычніка 1984 года);
- валодаць доктарскай або магістарскай ступенню і працоўным досведам;
- вольна размаўляць па-ангельску;
- пажадана валодаць адной з працоўных моў Сусветнага банка: рускай, арабскай, кітайскай, французскай, партугальскай ці гішпанскай;
- мець спецыялізацыю ў галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў, камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў;
- мінімум 3 гады адпаведнага прафесійнага досведу, звязанага з развіццём або працягнутае навучанне на доктарскім узроўні.
Фінансавыя ўмовы
З фінансавымі ўмовамі і падтрымкай (страхаванне, канкурэнтная грашовая дапамога, падатковае суправаджэнне і г.д.) можна азнаёміцца тут.
Умовы падачы заяўкі – на гэтай старонцы.
Дэдлайн – 27 ліпеня 2016 года. Парады, як падаць заяўку, можна паглядзець па спасылцы. Падрабязней – тут.
Паводле by.odb-office.eu