Асамблея НДА запрашае грамадскіх актывістак і актывістаў атрымаць новыя ідэі для сваёй дзейнасці і праектаў на сустрэчы пра сучасны досвед НДА з Польшчы і Ўкраіны.
Тэма — фішкі і кампаніі, якія цяпер на піку папулярнасці ў гэтых дзвюх суседніх краінах. Як вядома, каб зрабіць нешта класнае, можна падгледзець у іншых і перайначыць на свой лад.
Удзельнікі сустрэчы будуць ня толькі слухаць, але і паспрабуюць накідаць планы-схемы, якія можна ажыццявіць у любым горадзе Беларусі.
На сустрэчы можна даведацца і абмеркаваць:
- як праходзіць “Свята суседзяў” у Варшаве і вырашэнне канкрэтных праблемаў двара ўсімі суседзямі;
- як абаранілі і рэканструявалі мікрараён Яздув (Польшча);
- як у маленькай польскай вёсачцы працуе супольнасць жанчын “Бабскі гараж”;
- сыстэму мясцовага самакіравання ў Польшчы, станаўленне працы польскіх НДА з уладамі (з якіх тэмаў і як яны пачыналі);
- люблінскія і варшаўскія арганізацыі – як іх досвед можна выкарыстоўваць у дзейнасці рэгіянальных ініцыятываў Беларусі;
- польскі роварны рух;
- рэформу мясцовага самакіравання, якая распачалася ва Ўкраіне, і “бюджэт удзелу” (“грамадскі бюджэт”).
Запрашаюцца ўсе, хто:
- дзейнічае на мясцовым узроўні, прыцягвае жыхароў і зацікаўлены дазнацца пра польскі і ўкраінскі досвед;
- плануе ў будучыні падавацца на стажыроўкі і навучальныя візыты ў Польшчу і Ўкраіну і хоча паглядзець, што там чакае ўдзельнікаў;
- хоча знайсці новых партнэраў у Беларусі і за мяжой.
Спікеры мерапрыемства: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА, якія прынялі ўдзел у навучальных візытах і стажыроўках у Польшчу і Ўкраіну ў 2017 годзе.
Дзе і калі: 20 ліпеня 2017 (чацьвер), Мінск, з 12.00 да 15.00.
Каб прыняць удзел у івэнце, неабходна зарэгістравацца да 16 ліпеня 2017 г.
Удзельнікам з іншых гарадоў арганізатары кампэнсуюць праезд на грамадскім транспарце (цягнік, аўтобус, марштуртнае таксі) пры наяўнасці квіткоў у два бакі.