Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае прыём заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 гадоў з Беларусі, якія зацікаўлены ў навучанні ў Польшчы цягам летняга семестру.
Калі: люты – чэрвень 2017. Дзе: любы ўніверсітэт Польшчы.
Стыпендыя GFPS прапануе:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у двух семінарах – Дні гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета;
- матывацыйны ліст на польскай мове;
- план побыту ў Польшчы на польскай мове;
- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
- сертыфікат або копія дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе на адрас stypendia-by@gfps.pl.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.
Дэдлайн падачы заявак – 31 кастрычніка 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.