Студэнцкая рада абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Правы студэнтаў простай мовай”, які пройдзе 11 лютага ў Мінску.
Хто такі студэнт? На што ён мае права? І якім чынам можа абараніць сябе ад ціску з боку адміністрацыі ВНУ і адстаяць свае інтарэсы?
Трэнерамі на семінары выступяць маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
Дакладны час – з 18:00 да 21:00. Пра месца сустрэчы зарэгістраваным удзельнікам паведамяць дадаткова.
Праграма мерапрыемства складаецца з дзвюх частак.
У першым блоку семінара ўдзельнікі даведаюцца пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека. Бо яны непарыўна звязаныя з правамі студэнтаў. Да таго ж дадуць вызначэнне метадам абароны правоў чалавека, якія працуюць ў нашай краіне.
Другая частка семінара цалкам прысвечана правам студэнтаў. Удзельнікі пазнаёмяцца з прававымі механізмамі абароны правоў студэнтаў і абмяркуюць, што ёсць студэнцкая супольнасць і якім мусіць быць універсітэт. Таксама будзе прапанавана разабрацца ў тым, якія праблемы існуюць ў сучасных студэнтаў і якім чынам можна палепшыць іх становішча.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты.
Удзел у семінары бесплатны.
Анлайн-заяўку можна падаць тут.
Дэдлайн – 9 лютага 2016 года.
***
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне ў галіне правоў чалавека і студэнтаў: стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Засталіся пытанні – пішыце на е-адрас students.rada@gmail.com.