ELAN Haiti 2018 запрашае кандыдатаў з усяго свету далучыцца да сімпозіуму.
Калі: 18-21 траўня 2018 года.
Дзе: Жакмель, Гаіці.
Трэці міжнародны моладзевы сімпозіум ELAN Haiti 2018 – гэта серыя абменаў досведам, канферэнцый, тураў, варкшопаў і круглых сталоў, прысвечаных глыбокай рэфлексіі над Гаіці.
Дыскусіі будуць факусавацца на наступных тэмах: здароўе, мясцовы ўрад, грамадзянскі ўдзел, прасторавае планаванне. Яны будуць праводзіцца з удзелам мясцовых экспертаў з Гаіці і ўсяго свету, каб сфармуляваць чатыры канкрэтныя праекты дзеля вырашэння галоўных праблем моладзі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-30 гадоў;
- быць студэнтам, маладым прафесіяналам, прадпрымальнікам альбо грамадскім лідарам;
- дэманстраваць зацікаўленасць у дапамозе Гаіці і яго прагрэсу;
- дэманстраваць лідарскія якасці;
- добра валодаць мінімум адной з працоўных моваў: ангельскай, французскай ці крэольскай;
- мець грамадзянства любой краіны свету.
Як падацца
Заўяку неабходна запаўняць анлайн. Да яе неабходна далучыць загадзя падрыхтаваныя CV і letter of reference.
Дэдлайн – 15 лютага 2018 года.