Еўрапейскі парламент прапануе 14 абаронцам правоў чалавека стыпендыю Сахарава для ўдзелу ў інтэнсіўным трэнінгавым курсе ў Брусэлі і Венецыі.
Калі: 5-17 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Брусэль (Бельгія), Венецыя (Італія).
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія паходзяць з не краін Еўразвязу.
Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць:
- павысіць свае веды пра ЕЗ і міжнародную палітыку ды механізмы ў галіне правоў чалавека;
- развіць магчымасці адвакацыі для пазітыўных зменаў у абароне правоў чалавека.
За межамі трэнінгу яны:
- дапамогуць расці сетцы Sakharov Fellows і падзеляцца лепшымі практыкамі, распаўсюдзяць набытыя веды, інармацыю пра Sakharov Prize і Sakharov Prize Network;
- атрымаюць сувязь з Еўрапейскім Парламентам і працягнуць супрацу з ЕЗ-дэлегатамі.
Праграма ў Брусэлі будзе факусавацца на палітыцы ЕЗ і інструментах праваабаронцаў, на развіцці камунікацыйных навыкаў, падвышэнні інфармаванасці пра спецыфічныя выклікі бяспекі.
У Венецыі абраныя кандыдаты паўдзельнічаюць у Венецыянскай школе па правах чалавека, якая будзе ўключаць акадэмічнае навучанне, абмен досведам з міжнароднай аўдыторыяй студэнтаў, якія вывучаюць правы чалавека.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- падцверджанне ўдзелу ў кампаніях па правах чалавека пры НДА ці іншай арганізацыі;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам цалкам забяспечваецца аплата праезду, пражывання ў Брусэлі і Венецыі, а таксама выдаюцца грошы на штодзённыя выдаткі.
Дэдлайн – 26 сакавіка 2017 года.
Падаць заяўку і даведацац больш падрбязнасцей можна па спасылцы.