The German Federal Environmental Foundation DBU прапануе маладым вучоным 60 доктарскiх стыпендый для даследвання праблем аховы навакольнага асяроддзя.
Стыпендыi выдаткоўваюцца на 3 гады. Тым не менш, напачатку кожная стыпендыя выдаецца на 1 год. Гледзячы на прагрэс навуковай працы, перыяд выплаты стыпендыi можа быць падоўжаны.
Патрабаваннi:
- доктарская праца на момант пачатку стыпендыi не павiнна быць распачатай;
- асаблiва вiтаюцца тэмы навуковай працы, якія звязаны з мiжнародным кантэкстам. Тым не менш, большая частка працы будзе выканана ў Германii, i таму пажаданы кантэкст вывучаемай праблемы ў адносiнах да Германii;
- дакументы заяўкi павiнны быць падрыхтаваныя на нямецкай мове;
- вiтаюцца ўсе тэмы, якiя звязаныя з тэмай навакольнага асяроддзя i яго аховы. Гэта значыць, што таксама будуць разглядацца заяўкi студэнтаў iнжынерных, сацыяльных, эканамiчных навук, а таксама права i рэлiгiязнаўства (Geisteswissenschaft).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя налічваецца штомесяц у памеры € 940. Акрамя гэтага, выдаецца € 210 для дадатковых транспартных коштаў. Дадатковыя выдаткi для стыпендыятаў з дзецьмi таксама прадугледжаны.
Умовы падачы заўякі па спасылцы.
Дадатковую інфармацыю глядзіце тут.