Абараніць наваколле працай у Нямеччыне

The German Federal Environmental Foundation DBU прапануе маладым вучоным 60 доктарскiх стыпендый для даследвання праблем аховы навакольнага асяроддзя.

Стыпендыi выдаткоўваюцца на 3 гады. Тым не менш, напачатку кожная стыпендыя выдаецца на 1 год. Гледзячы на прагрэс навуковай працы, перыяд выплаты стыпендыi можа быць падоўжаны.

Патрабаваннi:

  • доктарская праца на момант пачатку стыпендыi не павiнна быць распачатай;
  • асаблiва вiтаюцца тэмы навуковай працы, якія звязаны з мiжнародным кантэкстам. Тым не менш, большая частка працы будзе выканана ў Германii, i таму пажаданы кантэкст вывучаемай праблемы ў адносiнах да Германii;
  • дакументы заяўкi павiнны быць падрыхтаваныя на нямецкай мове;
  • вiтаюцца ўсе тэмы, якiя звязаныя з тэмай навакольнага асяроддзя i яго аховы. Гэта значыць, што таксама будуць разглядацца заяўкi студэнтаў iнжынерных, сацыяльных, эканамiчных навук, а таксама права i рэлiгiязнаўства (Geisteswissenschaft).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя налічваецца штомесяц у памеры  € 940. Акрамя гэтага, выдаецца € 210 для  дадатковых транспартных коштаў. Дадатковыя выдаткi для стыпендыятаў з дзецьмi таксама прадугледжаны.

Умовы падачы заўякі па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю глядзіце тут.