27-29 кастрычніка ў Рызе (Латвія) пройдзе Форум для будучых лідараў 2016.
На мерапрыемства запрашаюцца таленавітыя дыпламаты, журналісты, палітыкі, дзяржслужбоўцы ва ўзросце 18-30 гадоў, якія маюць інтарэс да знейшняй палітыкі і праблем бяспекі. Вітаецца свабоднае валоданне ангельскай мовай.
У праграме форуму – дыскусіі і воркшопы. Удзельнікі маюць магчымасць абмеркаваць ключавыя рэгіянальныя праблемы ў знешняй палітыцы, абароне, палітыцы бяспекі:
- трансатлантычная абарона;
- выклікі ў эканоміцы і бяспецы, якія стаяць перад Еўразвязам ды НАТА;
- прыярытэты “Ўсходняга партнёрства”;
- зносіны з Расіяй;
- змены ўплыву і эвалюцыя адносін Еўразвязу;
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету, а таксама даслаць ліст з выкананым творчым заданнем на е-мэйл peteris@lato.lv.
Творчае заданне
Кандыдаты мусяць сфармуляваць свае думкі па тэме “Самыя вялікія пагрозы бяспекі для НАТА ў 21-м стагоддзі”.
Выканаць творчае заданне можна ў наступных формах:
- тэкст – 1 старонка Word;
- слайд-шоў – 10 слайдаў Power point;
- відэа – максімум 3 хвіліны;
- любы крэатыўны фармат, што пасуе.
Дэдлайн – 28 жніўня 2016 года. Дадатковая інфармацыя – тут.
Паводле by.odb-office.eu