Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з European Dialogue шукае 4 удзельнікаў (18-30 год) з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Moving ideas forward: guidance to successful youth organisations”, які пройдзе 14 – 21 кастрычніка ў Падгорыцы, Чарнагорыя.
Пра праект
Праект, арганізаваны European Dialogue і Mladiinfo Montenegro, будзе закранаць агульныя выклікі, якія паўстаюць перад моладзевымі арганізацыямі. Падчас некалькіх год кааперацыі арганізацыі-чальцы асацыяцыі European Youth Press (у тым ліку і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) змаглі вызначыць найбольш часта сустракаемыя праблемы арганізацый.
Самыя вялікія з іх былі абраныя ў якасці тэмаў для гэтага міжнароднага абмена:
- Устойлівы НГА-менеджмент, уключаючы дэмакратычныя працэсы ў арганізацыі, лідарства і матывацыя валанцёраў, уключанасць меншасцяў і людзей у складаных жыццёвых сітуацыях, недыскрымінацыя і даступнасць.
- Паспяховы фандрэйзінг, праектны менеджмент і ацэнка, у тым ліку камунікацыі і тэхналогіі для планавання і ацэнкі дзейнасці.
- Развіццё міжнародных кантактаў і кааперацыі.
Удзельнікі_цы праекта:
- Даведаюцца больш пра паспяховае і эфектыўнае развіццё і кіраванне НГА, атрымаюць практычныя навыкі ў гэтай сферы.
- Атрымаюць навыкі ў развіцці праектаў, іх кіраванні і фандрэйзінгу.
- Атрымаюць навыкі ў развіцці арганізацыйных стратэгій і напісанні праектных заявак.
- Змогуць паспрабаваць сучасныя тэхналогіі ў камунікацыі, планаванні і ацэнцы.
- Змогуць дзяліцца досведам з калегамі і аднагодкамі, стаць мультыплікатарамі.
- Змогуць наладзіць міжнародныя кантакты і супрацу.
Удзельнікі_цы будуць працаваць у малых групах (да 5 чалавек) і распрацуюць канцэпцыю арганізацыйнай стратэгіі або праекта на тэму па выбару.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.
Выдаткі за дарогу будуць вернутыя ў памерах да 275 еўра.
Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Арганізатары могуць дапамагчы з пошукам самых зручных і танных варыянтаў даезду.
Удзельнікам_цам з Беларусі непатрэбная віза для знаходжання ў Чарнагорыі (калі вы не збіраецеся ехаць наземным транспартам праз краіны ЕС).
Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.
Патрабаванні да кандыдатаў_к:
- Маладыя валанцёры_кі або супрацоўнікі НГА, людзі, зацікаўленыя ў арганізацыйным і праектным развіцці і фандрэйзінгу.
- 18-30 гадовыя.
- Рэзідэнты Беларусі.
- Добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).
Заяўка
Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме (пажадана ў фармаце Europass) і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай ‘Moving Ideas Forward’.
Крайні тэрмін падачы заяўкі – 4 верасня 2018.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 7 верасня.