Абмен па сацыяльным прадпрымальніцтве ў Грузіі

З 21 па 29 лістапада РГМА “Грамадзянскі форум” запрашае на моладзевы абмен “Keep Going forward – Become entrepreneur” у Грузіі (м. Бакурыані). Першы і апошні дні – дні прыезду і ад’езду.

Што можна аведацца:

  • што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
  • як не апынуцца за бортам рынку працы?
  • моладзевая праца = стартап сацыяльна бізнесу праекта, гэта магчыма?
  • якія практыкі моладзевага прадпрымальніцтва паспяховыя і папулярныя ў краінах праекта?
  • якім шляхам вырашаецца праблема моладзевага беспрацоўя?

Каго шукаюць:

  • беларускую моладзь ад 18 да 30 гадоў;
  • з добрымі ведамі ангельскай мовы;
  • з досведам у прадпрымальніцтве або моладзевай працы (прыярытэт);
  • з перыферыйных рэгіёнаў (прыярытэт).

Умовы:

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, навучальныя матэрыялы і перасоўванні удзельнікаў і ўдзельніц у Грузіі. Выдаткі на дарогу ў Грузію і назад кампенсуюцца ў аб’ёме да 215 еўра. Унёсак за ўдзел складае 25 еўра.

Як падацца:

Запоўніць анкету суіскальніка па спасылцы да 4 кастрычніка, 00:00. Рашэнне па адабраным удзельнікам мы паведамім да 10 кастрычніка.