New Faces шукаюць удзельніка альбо ўдзельніцу на моладзевы семінар “Shaping Europe together” у Страсбургу, Францыя.
На семінары будзе абмяркоўвацца адсутнасць прадстаўніцтва моладзі ў фарміраванні палітыкі на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і нават еўрапейскім узроўні і створаная прастора для сустрэчы і дыялогу з палітыкамі. Семінар збярэ 45 чалавек з 9 розных краін.
Мэты семінару:
- даць моладзі інструменты для сцвярджэння сваіх правоў;
- заахвоціць моладзь да ўдзелу ў фарміраванні мясцовай, рэгіянальнай і нацыянальнай палітыкі;
- падвысіць дасведчанасць сярод асобаў, якія прымаюць рашэнні, аб доступе да сацыяльных правоў моладзі;
- падвысіць ролю моладзі і моладзевых/сацыяльных працаўнікоў ў распрацоўцы палітыкі садзейнічання сацыяльнай інтэграцыі моладзі.
Семінар створаны для моладзі з меньшымі магчымасцямі, моладзевых і сацыяльных працаўнікоў і мясцовых лідараў, якія ўплываюць на прыняцце рашэнняў.
Фінансавыя ўмовы: Рэгістрацыйны ўнёсак 20 еўра. Траспартныя і візавыя выдаткі вяртаюцца ў 100% об’еме. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку не пазней за 23 ліпеня. З пытаннямі можна звяртацца на старонку New Faces у Facebook.