Праект “FITP– From Idea to Project”, які адбудзецца ў Босніі і Герацагавіне, шукае зацікаўленых удзельнікаў.
Калі: 15-20 снежня 2017 года.
Дзе: Мостар, Боснія і Герцагавіна.
Праект прапануе якасную падтрымку моладзевым работнікам, моладзевым лідарам і праектным мэнэджарам. Ён збярэ 25 удзельнікаў з розных краінаў (у тым ліку з Беларусі).
Фокус трэнінгу – забяспечыць удзельнікаў навыкамі, неабходнымі для працы над праектамі ў сферы Erasmus+ program KA1 – моладзевыя абмены, трэнінгі, ЕВС.
- падвысіць кампетэнцыі ў планаванні і напісанні праектаў Erasmus+;
- развіць здольнасці вызначэння і аналізу патрэбаў моладзі ў сваіх лакальных кам’юніці;
- развіць паглыбленае мысленне і стратэгічнае планаванне ў працэсе развіцця праекту;
- абмеркаваць, як праектныя ідэі, якія маюць удзельнікі, могуць пазітыўна змяняць кам’юніці і мэтавыя групы;
- заахвоціць развіццё розных праектаў сярод удзельнікаў;
- заахвоціць стварэнне партнёрскіх стасункаў;
- стварыць праектную прапанову Erasmus+ на базе ўласных ідэяў.
Пасля ўдзельнікаў чакае анлайн-частка праекту – ментарская (8-31 студзеня 2018 года).
Усе актыўнасці базуюцца на прынцыпах і метадах нефармальнай адукацыі. Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на пералёт пакрываюцца самімі ўдзельнікамі. Кошт удзелу – 250 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка. Зрабіць гэта можна тут.