IFA прапануе магчымасць атрымаць міжнародны досвед у Нямеччыне, каб пасля працаваць мультыплікатарам у сваёй роднай краіне. Апроч прафесійнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, удзельнікі праграмы змогуць сфармаваць уласны погляд на грамадскія і палітычныя структуры Нямеччыны. Яны ўсталююць кантакты, якімі пасля змогуць скарыстацца ў працы дома. Гэты абмен адчыняе дыялог паміж людзьмі, дзяржавамі ды інстытуцыямі і ўзмацняе ўстойлівае развіццё паміж арганізацыямі ў Нямеччыне і партнёрскімі краінамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 23 – 45 гадоў;
- добрае веданне ангельскай мовы (нямецкая таксама спатрэбіцца);
- праца ў такіх галінах, як:
– правы чалавека, міграцыя, бежанцы;
– палітычная адукацыя, моладзевы ўдзел;
– міжкультурны дыялог, медыяцыя, прымірэнне;
– мастацтва, культура;
– медыі.
Фінансавыя ўмовы
Штомесяцовая стыпендыя складае 550 еўра. Арганізатары фінансуюць падарожжа да Нямеччыны, пражыванне і медыцынскае страхаванне.
Як падацца
Запоўненыя аплікацыйныя дакументы разам з пашпартным фотаздымкам неабходна даслаць на е-адрас bewerbungen-ccp@ifa.de.
Дэдлайн – 17 красавіка 2016 года.
Падрабязнасці і неабходныя для заяўкі дакументы знаходзяцца тут.