Ёсць ідэі для праекта, але не ведаеце, як VK можа стаць інструментам для яго паспяховай рэалізацыі? А можа, вы проста цікавіцеся прасоўваннем у сацыяльных сетках? У любым выпадку вам будзе карысна наведаць майстар-клас “SMM Start”.
HeadHunter BOSS раскажа вам пра:
- групы, публічныя старонкі, сустрэчы (іх плюсах, мінусах і адрозненнях);
- кантэнт, яго афармленне і стварэнне кантэнт-плану;
- аналітыку, статыстыку і пра тое, як гэта выкарыстоўваць з карысцю;
- інвайтынг;
- бясплатныя (!) спосабы прасоўвання;
- таргетынгавую рэкламу і не толькі!
Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.
Майстар-клас пройдзе 9 верасня на Старынаўскай, 15 (ст. М. Уручча). Пачатак а 18:00.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел – 5 рублёў (50 000) – пойдзе на частковае пакрыццё арэнды і кава-паўзу.