Навукоўцаў з натуральных галін запрашаюць на міжнародны варкшоп, прысвечаны адказнасці ў навуковай дзейнасці.
Калі: 9-13 верасня 2019.
Дзе: Трыест, Італія
Навукоўцы даведаюцца пра канвенцыю аб хімічнай зброі і іншых міжнародных дамовах і нарматыўных інструментах, якія рэгулююць перадачу і выкарыстанне хімічных рэчываў. Шмат часу будзе прысвечана аспектам, якія звязаны з устойлівасцю, этыкай і адказнасцю ў даследчай практыцы, а таксама нормам і стандартам бяспекі і абароны ў навуцы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень PhD у натуральных навуках (хімія, біялогія, фізіка, геалогія) або сумежных дысцыплінах:
- акадэмікі, навукоўцы або даследчыкі, якія працуюць у сферы хімічных, біяхімічных або сумежных навуках не менш за 5 гадоў;
- альбо маладыя навукоўцы, якія толькі пачынаюць сваю навуковую кар’еру і атрымалі ступень PhD не больш за 10 гадоў таму;
- узрост да 40 гадоў;
- грамадзяне краін, якія развіваюцца (Беларусь уключна);
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць кошт ўдзелу ў варкшопе. 20 удзельнікаў атрымаюць таксама грант на аплату транспартных выдаткаў, страхоўкі і штодзённых выдаткаў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 28 чэрвеня 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.