У суботу 29 верасня ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій адбудзецца форум «OPEN Vacancies in HTP». Да ўдзелу запрашаюцца дасведчаныя спецыялісты ў ІТ і пачаткоўцы, студэнты IT-спецыяльнасцяў, выпускнікі адукацыйных цэнтраў.
Падчас форума «OPEN Vacancies in HTP» ўдзельнікі даведаюцца, якія спецыялісты найбольш запатрабаваныя на рынку, як правільна скласці рэзюмэ, падрыхтавацца да сумоўя ў ІТ-кампаніі і многае іншае.
У мерапрыемстве возьмуць удзел кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій: EPAM, itransition, iTechArt, СИСТЕМНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ, Dual Lab, SK hynix memory solutions Eastern Europe, Qulix Systems, BP Mobile, Gismart, Easybrain, CactusSoft, Profitero, ISsoft, Texode Technologies, SoftTeco, Syberry, Itexus і РАБОТА.TUT.BY.
Умовы:
Удзел у форуме бясплатны, але неабходна зарэгістравацца. Заяўку на ўдзел можна запоўніць тут.
Падрабязней пра форум «OPEN Vacancies in HTP» – тут.