Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць лекцыю прафесара Захара Шыбекі “Як пілі і співаліся беларусы”.
Калі: 14 ліпеня 19.00 – 21.00. Дзе: прастора “ЦЕХ” (вул. Кастрычніцкая, 16)
На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець, чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.
Гісторыкі паспрабуюць адказаць, як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Таксама ціквава будзе высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма.
Пра ўсё гэта можна даведацца дзякуючы лекцыіЗахара Шыбекі – прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.
Пасля лекцыі запланавана дыскусія.
Уваход вольны!
Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню history@menka.by.