Западначэшскі універсітэт ZČU прапануе стыпендыі для навучання ў рамках праграмы INTERSTUD. Падаць заяўку можна да 5 снежня 2015 года.
Прапануецца абмежаваная колькасць універсітэцкіх стыпендый для студэнтаў-выдатнікаў па праграмах на чэшскай мове на наступных факультэтах:
- факультэт прыкладных навук;
- факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара (асаблівыя ўмовы);
- электратэхнічны факультэт;
- філасофскі факультэт;
- педагагічны факультэт;
- машынабудаўнічы факультэт.
Праграма ўключае інтэнсіўны курс чэшскай мовы (чэрвень – верасень).
Кандыдатам неабходна мець пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй школы або дыплом бакалаўра/магістра.
Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме INTERSTUD, неабходна…
- наведаць старонку універсітэта з інфармацыяй аб праекце;
- выбраць факультэт і спецыяльнасць навучання;
- запоўніць PAF (папярэднюю электронную заяўку) і даслаць яе да 5 снежня 2015 года;
- аплаціць адміністрацыйны ўнёсак у памеры 500 CZK і адпраўце пацверджанне плацяжу;
- запоўніць CAF (комплексную заяўку) ў пісьмовым выглядзе (раздрукаваць дакумент, запоўніць, падпісаць) і разам з засведчанымі дакументамі аб вашай папярэдняй адукацыі адправіць яе ў дэканат абранага факультэта ZČU да 31 снежня 2015 года;
- у лютым-сакавіку кандыдат атрымае рашэнне аб прыёме на навучанне і стыпендыяльнай падтрымцы;
- у канцы траўня – пачатку чэрвеня кандыдаты прыбудуць у ЧР для праходжання абавязковага моўнага падрыхтоўчага курсу.
Папярэдняя заяўка PAF – электронная рэгістрацыя для навучання ў ЗЧУ па навучальных праграмах з падтрымкай стыпендыі INTERSTUD.
Комплексная заяўка CAF – падрабязная заяўка ў пісьмовай форме (больш падрабязная інфармацыя аб папярэдняй адукацыі).
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – да 4000 CZK у месяц на працягу першага года навучання у залежнасці ад дасягнутага студэнтам узроўню падрыхтоўкі пры інтэнсіўным курсе чэшскай мовы.
Кантакты:
- міжнародны аддзел: jjanska@rek.zcu.cz, +420 377635767,
- кансультант па праграме INTERSTUD: vacek@kme.zcu.cz, +420 377632334.