Рыжская школа права прапануе адмысловую праграму для службовых асобаў, навукоўцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.
Мэта праграмы – забяспечыць іх практыкай, якая прынясе карысць стасункам краіны паміж Еўразвязам і краінамі-суседзямі. Таксама адной з мэтаў праграмы з’яўляецца абмен ведамі, досведам Латвіі і суседзяў.
Кандыдаты павінны даслаць:
- матывацыйны ліст;
- апісанне сваіх працоўных абавязкаў;
- CV (2-3 гады досведу працы);
- копія дыплома;
- рэкамендацыйны ліст, пажадана ад цяперашняга працадаўцы;
- падцверджанне здольнасці навучання на ангельскай мове.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць кошты на падарожжа, пражыванне і выдаткі на харчаванне.
Дэдлайн падачы заявак – 4 ліпеня 2016. Вынікі будуць абвешчаны 11 ліпеня.
Праграма пачнецца 26 верасня 2016 года. Удзельнікам будзе аказана візавая падтрымка. Фінал праграмы запланаваны на 15 снежня 2016 года.
Больш деталей ёсць тут.