Урад Ізраіля запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-азнаямляльнай праграме “Тагліт“.
Праграма была заснаваная 17 гадоў таму для моладзі, якая жыве ва ўсім свеце, але мае нацыянальную сувязь з габрэйскім народам. За гэты час больш за 350 тысяч чалавек атрымалі шанец пабываць у Ізраілі і разнаёміцца з яго жыццём.
Асноўным патрабаваннем да кандыдатаў на ўдзел у праграме з’яўляецца наяўнасць дакументальнага падцверджання габрэйскіх каранёў.
Удзельнікі сёлетняга візіту наведаюць Тэль-Авіў, Іерусалім, Хайфу, Тверыю, Цфату, Эйлат.
Перыяд – жнівень 2016 года.
Каб стаць удзельнікам, найперш неабходна прайсці сумоўе з каардынатарам праграмы “Тагліт” у Беларусі. Кантакты – +375 25 990 16 96 (Антось). Пасля зарэгістравацца па спасылцы.
Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 г.