14 жніўня адбудзецца “EduWeekend Remara” – першы і адзіны адукацыйны фэст у Беларусі, які праводзіцца з 2014 года.
Месца: хутар “Шабли”, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
EWR – гэта аб’ядананне цікавых лекцый і добрага адпачынку на працягу цэлага дня. Сёлета вас чакаюць 6 лекторыяў: арт-актывізм, будучыня адукацыі, вольнае грамадства, грошы і людзі, дзяржава і палітыка, новыя медыя.
На кожнай пляцоўцы выступяць вядомыя грамадскія дзеячы і эксперты з усёй Беларусі. Усяго будзе 18 лектараў, сярод іх: Стас Гарэлкін (Фундацыя “Інтэракцыя”), Вольга Шпарага (ECLAB), Мілая Котка (Vulica Brasil), Алесь Лагвинец (Рух за свабоду), Мікіта Моніч (Нацыянальны мастацкі музей), Валдэс Фугаш (Праўныя Дырэктары, Магілёў) і іншыя.
Адпачынак. Апроч лекторыяў на фэсце будуць зона з вулічнай ежай, арт-кірмаш, зоны актыўнага і спакойнага адпачынку, кароткаметражнае кіно, арт-інсталяцыі і іншае. Увечар выступяць«Один в каное» (Львоў, Украіна), AKUTE (Магілёў), Андрэй Сянькевіч (Мінск). А ўначы запланаваны выступы маладых беларускіх гуртоў.
Кошт уваходнага квітка: 10 рублёў (BYN)
Кантакты арганізатара: Яўген Міхасюк, +375(29) 308-10-98, mihasyuk.evgen@gmail.com | remara.by@gmail.com
Усе падрабязнасці на сайце.