Цэнтр экалагічных рашэнняў запрашае журналістаў і блогераў на пераднавагоднюю сустрэчу «Навагоднія святы без шкоды для прыроды».
Ці можна сустрэць Новы год і Каляды эка-фрэндлі? Якая ялінка экалагічней – штучная або натуральная? Як пазбегнуць вялікай колькасці адходаў пасля святаў і як з імі правільна абыходзіцца? Эколагі і спецыялісты па адходах і хімічных рэчывах адкажуць на гэтыя пытанні, а таксама раскажуць, якія схаваныя небяспекі могуць ўтойваць у сабе святочныя атрыбуты – гірлянды, цацкі, канфеці.
У мерапрыемстве прымуць удзел:
- Марыя Сума, эколаг, спецыялістка праграмы па экапрыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў
- Наталля Блышчык, эколаг, спецыялістка праграмы па адходах і хімічных рэчывах Цэнтра экалагічных рашэнняў
- Яўген Лабанаў, эколаг, кіраўнік праграмы па адходах і хімічных рэчывах Цэнтра экалагічных рашэнняў, член савета Міжнароднай сеткі IPEN
Калі: 22 снежня, 11.30 – 13.00
Дзе: Машэрава, 9 (корпус 8, у будынку культцэнтра «Корпус»), 2 паверх, прастора «Другі паверх»
Для ўдзелу абавязкова мець рэгістрацыю па спасылцы.
Дадатковая інфармацыя
+375 29 578 46 99, Таццяна Кузняцова, спецыялістка па сувязях з грамадскасцю Цэнтра экалагічных рашэнняў
Мерапрыемства арганізуецца Цэнтрам экалагічных рашэнняў у партнёрстве з HEJ-Support (Германія) пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі. Таксама дзякуем за падтрымку IPEN і Global Greengrants Fund. Публікацыя не адлюстроўвае афіцыйны пункт гледжання Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі, іншых партнёраў і донараў.