25-27 сакавіка 2016 года каманда Adukacyja.info запрашае маладых актыўных пазітыўных на чарговы АДУфэст! Гэтым разам збіраемся ў Літве і, як заўжды, дзелімся сваім інтэркультурным і адукацыйным досведам з паспяховымі выпускнікамі беларускіх і замежных ВНУ. Далучайся!
Мерапрыемства мае мотта “Навучаючы вучымся” і збірае беларускіх выпускнікоў з усяго свету, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед, з’яўляюцца перспектыўнымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, а таксама маюць жаданне і сілы, каб паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.
Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.
Удзел у АДУфэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.
Больш пра мінулагоднія сустрэчы выпускнікоў можна тут пачытаць і паглядзець.
Дэдлайн падачы заявак 23га студзеня 2016.
Узніклі пытанні? Звяртайцеся на мэйл adukacyja@gmail.com.