Каманда Адукацыя.Інфo вярнулася з вакацый і з натхненнем працягвае працу. Мы будзем радыя вітаць новых удзельнікаў у нашай камандзе, і таму прапаноўваем сустрэчу-знаёмства, дзе можна будзе задаць нам пытанні і далучыцца да праекта.
Мы, каманда сайта www.adukacyja.info, на працягу 15 год добраахвотна робім нашую старонку. Праект — цалкам валанцёрская ініцыятыва, дзейнасць якой адпавядае прынцыпам гарызантальнага кіравання. Гэта значыць, што у нас вялікая прастора для творчасці і эксперыментаў, а таксама атмасфера ўзаемнай падтрымкі.
У якасці бонусаў за валанцёрскі ўнёсак мы прапаноўваем:
- кантакты з творчымі і цікавымі людзьмі;
- пляцоўку для рэалізацыі сваіх талентаў і ўменняў;
- досвед у журналісцкай, арганізатарскай і іншых галінах працы;
- рэгулярная камунікацыя з камандай і пляцоўка дла абмена досведам;
- удзел у семінарах па павышэнні кваліфікацыі каманды;
- удзел у адукацыйных сустрэчах, трэнінгах, стажыроўках і мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.
Вы дакладна пракачаецеся па тэмах, як падавацца на трэнінгі і стажыроўкі, складаць класныя рэзюмэ і матывацыйныя лісты, а пры адпаведнай актыўнасці і пры неабходнасі атрымаеце ад нас рэкамендацыйныя лісты.
Каго мы шукаем сёння? Тых, хто цікавіцца адукацыяй і хоча падзяліцца сваім меркаваннем і досведам з іншымі. Неабыякавых да старонкі, натхнёных, крэатыўных:
- перакладчыкаў: для тых, каму цікава шукаць і перакладаць на беларускую мову навіны пра стыпендыі, стажыроўкі, конкурсы ды іншыя цікавосткі;
- журналістаў і блогераў: не абавязкова па прафесіі, галоўнае – парыў душы;
- даследчыкаў у адукацыйнай сферы;
- праграмістаў: каб падтрымліваць сайт, пазбаўляцца ад багаў, рабіць сваечасовыя бэкапы і яшчэ кучу ўсяго;
- фатографаў: каб напрацоўваць базу крутых якасных здымкаў для абвестак і артыкулаў;
- спецыялістаў SMM і піяршчыкаў: мы жадаем быць дасяжнымі для ўсё большага кола чытачоў. У сучасным свеце ёсць столькі ўсяго, што можна піярыць, але, калі піяр ад душы, – гэта ж зусім іншая справа!
- маркетолагаў: канешне, не для напісання маркетынгавай стратэгіі на сто старонак, а каб пратэсціраваць свае веды на практыцы;
- фандрайзераў: жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтай якасці, а таксама тых, хто ўжо даўно разабраўся з гэтым на практыцы.
Калі вам адгукнулася нешта з напісанага, прыходзьце на сустрэчу з каардынатаркамі валанцёрскай каманды ў Мінску 18 сакавіка a 18:30. Таксама будзе магчымасць далучыцца анлайн.
Падчас сустрэчы мы распавядзем больш пра праект, пазнаёмімся і адкажам на вашыя пытанні пра працу каманды, а каму будзе цікава — разам складзем план супрацы на бліжэйшы час.
Месца сустрэчы паведамім на наступным тыдні. Калі ласка, да 14 сакавіка ўключна паведаміце нам, ці зможаце далучыцца, адказаўшы на міні-апытанку.