З 9 па 17 лістапада 2019 году Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах чарговага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі – за роўнасць і інклюзію.
Думаеш, у Беларусі няма фашызму, таму што няма генацыду, прамой сегрэгацыі і сучасных гета? У нас для цябе ёсць дзве навіны. Дрэнная – нікуды не зніклі і квітнее дыскрымінацыя людзей па розных прыкметах (гендар, інваліднасць, этнічнасць, светапогляд, сацыяльны статус і інш.), усё гучней становіцца мова варожасці.
Добрая – ёсць людзі, ініцыятывы і арганізацыі, неабыякавыя да гэтага і мы распавядзем табе пра іх, падзелімся думкамі і ведамі пра выклікі ды прапануем сумесныя дзеянні для іх вырашэння. Цэлая серыя мерапрыемстваў у розных гарадах ужо ва ўсю ідзе, вось што яшчэ можна наведаць:
13 лістапада – Вечар ЛГБТ і квір паэзіі у Менску! Месца: прастора “Другі Паверх” (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.
15 лістапада – у Магілеве ініцыятыва “Новыя Рэгіёны” запрашаюць на лекцыю пра сорам, самадыскрымінацыю і ўнутраную гамофобію з Андрэем Завалеем. Пачатак а 18:00. Інфармацыю пра месца і спасыл на рэгістрацыю можна будзе знайсьці ў Інстраграме ініцыятывы.
15 лістапада – у Брэсце WatchDocs Belarus зладзяць прагляд і абмеркаванне дакумэнтальнага фільма «Выхад»/Exit разам з экспэрткай па тэме “экстрэмізм” Настай Лойкай. Месца: Прастора КХ, пачатак а 19:00.
16 лістапада – публічная размова-дыскусія на тэму “Роля сучаснай літаратуры ў фармаванні культуры роўнасці” з удзелам пісьменніка Альгерда Бахарэвіча і іншых цікавых людзей. Месца: Хаб “IMAGURU”, вул. Фабрыцыюса 4, пачатак а 19:00.
17 лістапада – фінальнае мерапрыемства Тыдня – адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, у межах якога адбудзецца публічныя лекцыі-дыскусіі, крутыя прэзэнтацыі і магутны канцэрт! Месца: прастора Культурны Хаб ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16/27), з 13:30 па 23:00.
Больш падрабязна аб праграме дня:
- 13:30-14:00 – рэгістрацыя і гарбата / кава;
- 14:00-14:15 – адкрыццё Фестывалю ад Human Constanta;
- 14:15-15:15 – лекцыя ад калектыву Freemarket Minsk «Вытокі і трансфармацыя антыфашызму: ад палітычнай ідэі да барацьбы з ксенафобіяй»;
- 15:30-17:00 – дыскусія “Міф пра талерантнасць беларусаў і “бытавая ксенафобія”. Мадэратар – Anton Barysenka, сацыёлаг,” Людзі перадусім “, удзельніцы: Марына Сакалова, гісторык, кіраўніца канцэнтрацыі” Крытычная урбаністыкі “у Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі, Tanya Kuznetsova, Цэнтр экалагічных рашэнняў | Ecoidea.by, выкладчыца ECLAB, Maryna Shtrakhava, сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі Жывая Бібліятэка Беларусь. У рамках дыскусіі таксама пройдзе прэзентацыя даследавання “Як супрацоўнікі грамадскіх арганізацый ўспрымаюць уязвімыя групы насельніцтва “.
- 17:15-18:00 – «Як гендэрныя стэрэатыпы замінаюць вырашэнню экалагічных праблем?» Лекцыя-дыскусія з Таццянай Кавалёвай;
- 18:15-20:00 – «Як пачыніць грамадства? Супермыш з Марцана, якая можа паправіць усё»- прэзентацыя і гутарка з Марынай Напрушкінай (мастачка, актывістка, ганаровая жыхарка Берліна) аб берлінскай ініцыятыве “Новае суседзтва” і тым, як і чаму неабходна супрацьстаяць дыскрымінацыі і расізму ў сучасным грамадстве на прыкладзе кнігі Умара Гадзіева “Супермыш з Марцана, якая можа прывесці да ладу ўсё”.
- 21:00-23:00 – магутны бясплатны канцэрт з удзелам гуртоў RESURGAM і HOMAN (dance punk)
А з 14:00 да 18:00 у “жоўтым зале” ОК16 будзе будзе праходзіць фрымаркет, куды вы зможаце прынесці непатрэбныя вам, але яшчэ запатрабаваныя кімсьці іншым рэчы, і дзе можаце знайсці цікавую кнігу, або падзяліцца з іншымі сваімі рэчамі, якія ўжо не патрэбныя вам.
Цэлы дзень можна будзе ў цёплай прасторы і атмасферы слухаць пра цікавыя рэчы, знаёміцца з новымі людзьмі, абменьвацца ідэямі і рэчамі, слухаць музыку і многае іншае – прыходзьце самі і завіце сяброў!
Больш інфармацыі шукай на старонках Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму (спасылка на VK i Facebook Тыдня).
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!
Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму ініцыяваны Еўрапейскім аб’яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.