Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB запрашае маладых гісторыкаў, педагогаў і ўсіх, хто працуе ў галіне гістарычнай адукацыі і культуры памяці, у адукацыйную паездку ў Гданьск.
Калі: 25-30 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Гданьск, Польшча.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты з Беларусі, Нямеччыны, Расіі і Украіны. Колькасць удзельнікаў ад кожнай краіны – 4 чалавекі ва ўзросце да 45 гадоў.
Мэта паездкі – пазнаёміцца з практыкамі рэпрэзентацыі і працы гістарычных наратываў, усталяваць дыялог паміж мультыплікатарамі гістарычнай адукацыйнай працы з чатырох краінаў, абмяняцца меркаваннямі, знайсці магчымасці для супрацы адзін з адным і з патэнцыйнымі партнёрскімі арганізацыямі з Польшчы.
Падчас паездкі ўдзельнікі наведаюць Гданьскі музей Другой сусветнай вайны, Цэнтр Еўрапейскай салідарнасці, паўдзельнічаюць у адукацыйных варкшопах, а таксама пазнаёмяцца з гісторыяй Гданьска.
Працоўная мова – руская.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анлайн-фармуляр да 12 траўня. Пасля 20 траўня абраныя кандыдаты атрымаюць дадатковую інфармацыю пра ўдзел і далейшыя крокі.
Фінансавыя ўмовы
IBB Dortmund кампенсуе транспортная выдаткі ў камеры 250 еўра, забяспечвае пражыванне, харчаванне, медыцынскае страхаванне і паслугі перакладчыка.
Дэдлайн – 12 траўня 2019 года.
Больш падрабязнасцей ёсць тут.