1, 6, 8 і 9 снежня ў межах міжнароднага фестываля дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS пройдуць адукацыйныя семінары па розных аспектах кінадакументалістыкі. Да ўдзелу запрашаюць зацікаўленых рэжысёраў і рэжысёрак, якія працуюць у галіне дакументальнага кіно.
Праграма:
1 снежня – “Магчымасці тэлеканала “Настоящее время” для рэжысёраў-дакументалістаў” – Сустрэча з Наталляй Аршаўскай
Commissioning Editor на тэлеканале “Цяперашні час”, Наталля Аршаўская займаецца планаваннем, закупкай і вытворчасцю відэакантэнту для тэлеканала. Наталля ўдзельнічала ў прадзюсаванні і дыстрыбуцыі дакфільмаў К. Ненашава “Пра герояў і людзей”, В. Манскога “Сведкі Пуціна”, С. Лазніцы “Дзяржаўныя пахаванні”, а таксама фільма-канкурсанта беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus “Месца любові” Л. Земцовай.
Сустрэча пройдзе пры падтрымцы праекта “Сваё кіно”, лідар каторага, Леанід Каліценя, выступіць у ролі суразмоўцы Наталлі. Галоўныя пытанні сустрэчы:
- Ці можна зарабіць на дакументальным кіно, колькі і дзе?
- Як адбываецца замова дакументальных фільмаў на тэлеканале?
- На якія тэмы і каштоўнасці зробіць акцэнт “Настоящее время” ў найбліжэйшай агляднай будучыні? Ці ёсць месца цэнзуры пры адборы?
- За якімі праграмамі падтрымкі можна сачыць і як?
- Якія крытэры важныя камандзе тэлеканала пры адборы фільма і рэжысёра?
Працоўная мова: Руская.
6 снежня – “Як дакументалістыка глядзіць на свет” – Візуальная прэзентацыя брытанскага кінарэжысёра Марка Казінса
140 выяваў і відэакліпаў, якія даследуюць візуальны свет дакументальнага кіно. Гэта вобразы, кампазіцыя, колер і рашэнні, падмацаваныя прыкладамі шыкоўных дакументальных фільмаў з усяго свету. Гадзінная сустрэча, якая святкуе прыгажосць дакументальнага кіно, але таксама пашырае межы таго, што мы ведаем пра негульнявое кіно.
Марк Казінс (Mark Cousins) – адмысловы госць WATCH DOCS Belarus, рэжысёр фільма “Атам” у праграме гэтага года. Кінакрытык, рэжысёр, выбітны візіянер, які сарамліва ня лічыць сябе добрым апавядальнікам… І пры гэтым выкладае ў Універсітэце Глазга. Выдадзеная ім кніга называецца “Чалавек, які глядзіць” (даступная і ў Беларусі) і адлюстроўвае саму сутнасць асобы Казінса. Наратывы, ім выбудаваныя, маюць больш агульнага з медытацыяй, чым са сторытэлінгам, але пры гэтым здольныя ўплываць выключна фактамі.
Место проведения: Киношкола-студия Андрея Полупанова, пр. Независимости 168/2, 5 этаж.
Для участия необходима регистрация: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9
***
8 снежня – Адукацыйны дзень з WATCH DOCS Belarus
Два адмысловых госця фестываля з суседняй Польшчы завітаюць у гэты дзень у Мінск з пэўнай місіяй – распавесці вам пра знешнія прафесійныя магчымасці і ўнутраныя здольнасці, што адкрываюць дзверы ў вялікую дакументалістыку.
Абедзве сустрэчы адбудуцца ў Беларускім ПЭН-цэнтры (вул. Залатая Горка, 2, 101) – літаральна па суседстве з кінатэатрам “МИР”. Што значыць… што акурат па сканчэнні майстар-класаў вы лёгка трапляеце на 2 фільмы з конкурснай беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus 😉
Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9
***
11:00 – 13:00 – майстар-клас “Як працаваць з героем дакументальнага фільма” ад Яцэка Пятрыцкага (Польшча)
Яцэк Пятрыцкі – мэтр польскага дакументальнага і мастацкага кінематографу, аператар, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, выкладчык.
У 1970 годзе скончыў аддзяленне кінематаграфіі ў Нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера ў Лодзі. Зняў дыпломны фільм у 1976 годзе. Працаваў над шматлікімі фільмамі з такімі вядомымі рэжысёрамі, як Кшыштаф Кіслеўскі, Марсэль Лазінскі, Агнешка Холанд.
Яцэк Петрыцкі быў аўтарам кінематаграфіі фільма “89-мм ад Еўропы”, намінаванага на Оскар. Лаўрэат прэміі BAFTA Брытанскай кінаакадэміі, а таксама мноства замежных і польскіх узнагарод, у тым ліку намінацыі на польскую кінапрэмію “Арол”. У 2010 годзе атрымаў срэбраны медаль Glorai Artis за заслугі ў культуры Польшчы. З 1987 г. і ў 90-я працаваў супрацоўнікам брытанскіх тэлеканалаў Channel 4 і BBC, здымаючы дакументальныя і мастацкія фільмы.
Працоўныя мовы: польская, беларуская, руская.
8 снежня – 14:00 – 15:30: “Як добра прадаць свой дакументальны фільм на Белсат ТВ”. Практычная лекцыя Януша Гаўрылюка (Польшча)
Януш Гаўрылюк (Janusz Gawryluk) – адказны рэдактар Белсат ТВ ( праграмы “Маю права”, “Размова”, дакументальны цыкл “Невядомая Беларусь”), аўтар ідэі і арганізатар фестывалю беларускага кіно ў Варшаве Bulbamovie (2011-2016 гг.), суаўтар мультымедыйнага праекта “Хранатоп” (куратар А. Кудзіненка). 8 снежня Януш прыедзе ў Мінск, каб расказаць аб магчымасцях тэлеканала Белсат для беларускіх аўтараў, рэжысёраў і прадзюсараў дакументальных фільмаў.
На лекцыі прагучыць мінімум тэорыі і максімум практыкі з працоўнага досведу Януша:
- якія тэмы фільмаў маюць шанец на пардтрымку;
- паспяховыя (і, магчыма, не толькі) рэалізаваныя кейсы;
- аўтары дакументальных фільмаў Белсата, у якіх ёсць чаму павучыцца;
- мастар-класы ад Белсат ТВ, на якія варта трапіць;
- мажлівасці супрацоўніцтва з польскімі дакументалістамі;
- сo-production: як і з кім увогуле гэтым займацца.
Працоўная мова сустрэчы: беларуская.
9 снежня – “Індустрыя дакументальнага кіно: чаканне VS. рэальнасць “- Практычная лекцыя Брыджыд О’Шы
Брыджыд О’Шы (Brigid O’Shea) – ураджэнка Аўстраліі, ужо больш за 14 гадоў жыве ў Германіі. Пасля атрымання ступені ў галіне выяўленчага мастацтва ў Мельбурне і Берліне яна працавала ў праграме падтрымкі для кінематаграфістаў Talents і Co-Production Market на Берлінале. Брыджыт прымала ўдзел у стварэнні розных навучальных ініцыятываў у галіне дакументалістыкі, уключаючы Дакументальны кампус і Інстытут дакументальнага кіно ў Празе, рэгулярна праводзіць семінары па магчымасцях еўрапейскага фінансавання і сумеснай вытворчасці для пачаткоўцаў кінематаграфістаў у краінах Еўрапейскага саюза, Паўночнай Амерыкі, на Балканах. З 2015 года ўзначальвае Індустрыяльную Платформу на сусветна вядомым фестывалі дакументальнага кіно DOK Leipzig – https://www.dok-leipzig.de/.
Лекцыя Брыджыт будзе складацца з двух частак:
- Як працуе індустрыя дакументальнага кіно ў Еўропе;
- Якія крокі трэба прайсці аўтару, рэжысёру і прадзюсару на шляху стварэння і дыстрыбуцыі свайго дакументальнага фільма.
Умовы:
Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9
Больш інфармацыі – тут.