Школа журналістыкі ММАЦ ім. Й. Рау пры падтрымцы Федэратыўнай Рэспублікі Германіі запрашае журналістаў з друкаваных, электронных і анлайн-медыяў да ўдзелу ў адукацыйным падарожжы ў Берлін.
Перыяд – з 27 лістапада па 4 снежня 2016 года.
У межах праекту “Грамадства ў працэсе зменаў – новыя выклікі для Беларусі і Нямеччыны” беларускія журналісты даведаюцца, з якімі грамадскімі, эканамічнымі і сацыяльнымі выклікамі сутыкнуўся Берлін, а таксама якая інавацыйная рэакцыя існуе на гэтыя выклікі.
Удзельнікі сустрэнуцца з экспертамі, прадстаўнікамі палітычных колаў на гарадскім узроўні, асобамі мясцовага самакіравання, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыя, наведаць рэдакцыі нямецкіх СМІ.
У прыватнасці, журналісты наведаюць Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Берліне, Бундэстаг, Раду па правах ўцекачоў у Берліне, рэдакцыю газеты “Märkische Oderzeitung” і шмат іншага.
Асноўныя тэмы паездкі:
- жыллёвая і сацыяльная палітыка;
- сацыяльнае прадпрымальніцтва;
- міграцыя і інтэгацыя ўцекачоў;
- роля Еўразвязу ў палітыцы, звязанай з праблемай уцекачоў і актуальных выклікаў для СМІ.
Чакаецца, што пасля падарожжа ўдзельнікі апублікуюць матэрыялы ў сваіх СМІ.
Фінансавыя ўмовы
Праезд, пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Як падацца
Для ўдзелу ў семінары неабходна падаць анлайн-заяўку.
Дэдлайн – 24 кастрычніка 2016 года (12:00).
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца па е-адрасе pr@ibb.by альбо па тэлефоне +37517 207 49 72 (Таццяна Кнацько).