Адукацыйны курс па правах чалавека запрашае моладзь далучыцца да ўдзелу ў праграме па падрыхтоўцы актыўных праваабаронцаў.
Калі: праграма разлічана на 6 месяцаў і будзе складацца з 3 сесій; першая сесія – 19-22 ліпеня 2018.
Дзе: Мінск.
Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.
Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні норм міжнароднага права.
У працэсе навучання будзе разгледзены шэраг асноўных правоў і свабодаў чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 35 гадоў;
- базавыя веды па правах чалавека;
- жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
- магчымасць пастаяннага доступу ў Інтэрнет;
- рэкамендацыі ад беларускіх праваабаронцаў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 13 ліпеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.