БАЖ запрашае на анлайн-курс па журналісцкіх раследаваннях.
Калі: 3 лютага – 1 красавіка 2018 года.
Дзе: анлайн-прастора, Мінск, Вільня.
Курс устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і адзін трэнінг-інтэнсіў.
Сярод іншага ўдзельнікі курсу даведаюцца:
- Як шукаць тэмы расследавання;
- Як «раскалоць» маўклівых суразмоўцаў;
- Як удасканаліць дэтэктыўныя здольнасці;
- Які алгарытм дапаможа прайсці ўвесь шлях ад ідэі матэрыялу да яго публікацыі.
На занятках навучэнцы таксама атрымаюць інсайдарскія падказкі:
- Як знайсці спецыялізаваныя сайты, каб вывудзіць адтуль патрэбную інфармацыю;
- Як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі;
- Як карыстацца пошукавымі сістэмамі;
- Як зрабіць свае камунікацыі бяспечнымі.
Вядомыя журналісты-расследавальнікі падзеляцца досведам, арыгінальнымі ідэямі, а таксама новымі следчымі метадамі і інструментамі. Асноўны трэнер па курсу – Мікола Дзябёла.
Каму будзе цікава: журналістам, студэнтам факультэтаў журналістыкі.
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы заяўкі – 28 студзеня 2018, 24:00.
Больш падрабязнасцей па спасылцы