Праграма “Культура і крэатыўнасць” прымае заяўкі ад арганізацый культурных індустрый для ўдзелу ў азнаямленчым візіце.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- дзяржаўныя культурныя ўстановы;
- прыватныя і камерчыя арганізацыі ў сферы культуры;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
- няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць ў сферы культурных і крэатыўных індустрый.
Абранымі стануць 6 арганізацый, якія ўвесну 2016 года атрымаюць магчымасць прайсці навучанне і сумесна папрацаваць з польскімі арганізацыямі аналагічнага профілю.
Арганізатар – Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Асноўным месцам правядзення імпрэзы стане горад Вроцлаў – еўрапейская сталіца культуры ў 2016 г.
Польскія партнёрскія арганізацыі:
- “Майстэрня культуры” (Люблін);
- тэатр Стэфана Ярача (Ольштын);
- культурны цэнтр Норвіда (Кракаў);
- “Болт Рэкордс” (Варшава);
- Арт-інкубатар (Лодзь);
- Інстытут гарадской культуры (Гданьск).
Мэта праграмы – надаць старт доўгатэрміновым кантактам паміж актыўнымі арганізацыямі культурных і крэатыўных індустрый Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Дзякуючы ўсталяванню партнёрскіх дачыненняў, будуць пашырацца сувязі/абмен паміж арганізацыямі, і яны змогуць пасадзейнічаць прафесійнаму росту адзін аднаго.
Падаць заяўку на ўдзел можна тут Application-form-for-EU-Polish-Study-Tour_RU.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на азнаемленчы тур аплочвае Праграма “Культура і крэатыўнасць”.
Дэдлайн – 7 снежня 2015 г.