“Прававая ініцыятыва” набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц на адукацыйны курс па правах чалавека.
Курс распрацаваны для навучання пачаткоўцаў праваабаронцаў, юрыстаў і грамадзянскіх актывістаў з Беларусі тэарэтычным і практычным аспектам праваабарончай дзейнасці.
У працэсе навучання ўдзельнікі пашыраць веды ў галіне асноўных правоў і свабод чалавека, вывучаць найбольш эфектыўныя метады іх абароны як у Беларусі, так і ў міжнародных дамоўных органах, пазнаёмяцца з новымі падыходамі да абароны правоў чалавека, даведаюцца як арганізавана праца ў праваабарончых арганізацыях і ініцыятывах і як звязаныя гейміфікация і правы чалавека.
Праграма курса ўключае:
– права не падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажаючаму годнасць абыходжанню i пакаранням;
– права пазбаўленых свабоды асоб на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе;
– права не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае жыццё;
– права на выказванне меркавання;
– права на мірныя сходы;
– бізнес і правы чалавека;
– абарона правоў чалавека ў перыяд узброеных канфліктаў і на акупаваных тэрыторыях;
– правы чалавека і служба ва ўзброеных сілах;
– правы іншаземцаў, асоб без грамадзянства, бежанцаў;
– новыя метады і формы праваабарончай дзейнасці.
Курс разлічаны на 6 месяцаў і будзе складацца з 4 сесій, якія пройдуць у Беларусі і Літве ў 2019 годзе. Кожная сесія ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі. Працягласць першай сесіі – 4 дні, астатніх – па 3 дні (пятніца, субота, нядзеля).
Пасля кожнай сесіі ўдзельнікі павінны выканаць пісьмовыя заданні, а таксама прайсці тэматычнае тэставанне.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў падчас праходжання сесій, а таксама аказваюць садзейнічанне ў атрыманні шэнгенскіх віз.
Першая сесія пройдзе з 25 па 28 ліпеня 2019 года ў Беларусі
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
– узрост ад 18 да 35 гадоў;
– базавыя веды па правах чалавека, вітаецца навучанне ў летніх школах па правах чалавека ці іншых адукацыйных праграмах;
– жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
– магчымасць пастаяннага доступу ў Інтэрнэт;
У працэсе адбору важную ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі ад дзеючых беларускіх праваабаронцаў і іншых спецыялістаў, занятых у блізкіх да правоў чалавека галінах.
Для атрымання сертыфіката аб заканчэнні курса неабходна:
– прысутнасць на ўсіх сесіях;
– выкананне хатніх заданняў і тэставых прац.
Жадаючых прыняць удзел у праграме просім запоўніць анкету ня пазней 23:59 21.07.2019