Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор навучэнцаў на трэці вочна-завочны (Blended Learning) курс пра Еўропу. Удзельнікі і ўдзельніцы цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе праходзіць онлайн і займаць у сярэднім тры-чатыры гадзіны на тыдзень.
Як гэта будзе?
У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў і ўдзельніц пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, у цябе будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.
Бонусам ты атрымаеш цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне твайго валодання разнастайнымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментарак. На жывых сустрэчах цябе чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.
А вось што кажуць пра ўдзел у курсе яго выпускнікі і выпускніцы:
Трэба абмяркоўваць тэмы Еўразвяза, каб пакрысе мяняць мысленне людзей
Наста
Удзел у школе падштурхнуў мяне да вывучэння мовы. Я планую здаць моўны іспыт, каб атрымаць стыпендыю на навучанне за мяжой.
Артур
Курс ад Адукацыі – гэта бездань карыснай інфармацыі, сканцэнтраванай у адным месцы. Гэта пастаянная праца мозга і ўпарадкаванне сваіх думак пад уплывам новай інфармацыі. Гэта творчы прарыў, які падтрымлівае ў тонусе. І, канешне ж, гэта шыкоўныя куратары-прафесіяналы і зацікаўленая моладзь-сакурснікі. Карацей кажучы, Адукацыя – нашае ўсё?
Святлана
Для каго курс?
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Асабліва заахвочваем прыняць удзел у курсе моладзь з рэгіёнаў (арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе).
Мова
Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі і ўдзельніцы павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.
Умовы ўдзелу
Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.
Бонусы
Лепшыя выпускнікі і выпускніцы курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.
Заяўка
Хочаш даведацца больш і выказаць сваё меркаванне? Падавайся тут да 08.09.2018. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 10 верасня.
Даты вочных сесій: 22.09 – 23.09 , 27.10-28.10, ды 01.12- 02.12.2018
Хочаш даведацца больш? Глядзі водгукі выпускнікоў і выпускніц першага набору:
Таксама пачытай для натхнення артыкулы, напісаныя удзельнікамі і ўдзельніцамі другога набору і хутчэй падавай заяўку!