Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP) Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у 86-й Міжнароднай сесіі ЕМП у Тбілісі і перад гэтым запрашае на сустрэчу “Адукуй сябе вандруючы”.
Калі: 31 траўня 2017 года, 15:00.
Дзе: ФМА БДУ (вул. Ленінградская-20), аўд. 1202.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра тое, як можна патрапіць на сесію, пра шматлікія аспекты дзейнасці арганізацыі, адукацыйныя магчымасці для беларускіх школьнікаў і студэнтаў, пра патрабаванні да патэнцыйных дэлегатаў і дэлегатак.
На сустрэчы будуць прысутнічаць выпускнікі ЕМП, якія падзеляцца ўласным досведам і з радасцю адкажуць на пытанні.
Уваход вольны!
Для ўваходу спатрэбіцца студэнцкі білет або дакумент, які пацвярджае асобу (студэнцкі ці даведка з універсітэта).