Венгерская акадэмія навук сумесна з Каталіцкім універсітэтам Петэра Пазманя (Pázmány Péter Catholic University Faculty of Law and Political Sciences) прапануюць гранты на правядзенне даследаванняў.
Перыяд: 1 верасня 2017 – 30 чэрвеня 2018 г.
Кандыдаты будуць займаць пасаду “research fellow” у Венгерскай акадэміі навук і “adjunct professor” у Каталіцкім універсітэце Петэра Пазманя.
Грант можна атрымаць на даследаванні любой галіны права, сярод прыярытэтаў – параўнальнае прававодства, міжнароднае публічнае права, еўрапейскае права.
Умовы стыпендыі:
- працоўнае месца ў дзвюх ВНУ цягам 10 месяцаў;
- навуковыя і навукова-даследчыя матэрыялы;
- штомесячную стыпендыю 458,300 HUF (каля 1485 еўра), з якой давядзецца сплаціць падатак;
- пражыванне ды інш.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- мець ступень кандыдата навук у галіне права;
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- праводзіць не менш як 4 лекцыі на тыдзень для студэнтаў паслядыпломных праграмаў;
- актыўна ўдзельнічаць у важных навуковых праграмах і мерапрыемствах універсітэтаў, садзейнічаць умацаванню міжнародных адносінаў універсітэтаў.
Дэдлайн – 30 красавіка 2017 г.
Падрабязную інфармацыю пра грант можна даведацца тут.