Студэнцкі адукацыйны праект «Акадэмія камунікацыі» на базе факультэта журналістыкі БДУ распачынае 12-ты сезон, падчас якога студэнты, школьнікі, маладыя спецыяліст і іншыя зацікаўленыя наведаюць нефармальныя інтэрактыўныя заняткі на тэмы PR, мастацтва публічных выступаў, брэндынгу, SMM, арганізацыі мерапрыемстваў і іншай камунікацыйнай дзейнасці.
«Акадэмія камунікацыі» праходзіць у фармаце «роўны вучыць роўнага»: заняткі арганізуюць і вядуць студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Паводле арганізатараў, адметнасць 12-га сезону стане перавага інтэрактыўных падыходаў. Слухачы «Акадэміі камунікацыі» змогуць паўдзельнічаць у трэнінгах, ток-шоу, дыскусіях і дэбатах пра трэнды ў камунікацыі, вырашыць камунікацыйныя задачы рэальных беларускіх кампаній і інш.
Першыя заняткі сезону на тэму «З парога ў камунікацыю. Лепшыя камунікацыйныя кейсы 2018 года» пройдуць 18 кастрычніка ў 18:15 на факультэце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9). Падчас сустрэчы слухачы разам з арганізатарамі прааналізуюць лепшыя беларускія кейсы 2018 года, выступіць запрошаны спікер – дырэктар па сувязях з грамадскасцю Wargaming у СНД Іван Кузняцоў.
Умовы:
У межах курса пройдзе 12 заняткаў, якія будуць праходіць раз на два тыдні па чацверах. Час правядзення заняткаў – з 18:15 да 20:00. Пасля заканчэння курса пастаянныя слухачы атрымаюць сертыфікаты. Удзел у мерапрыемствах курса бясплатны, але неабходна прайсці рэгістрацыю (спасылка для рэгістрацыі на першую сустрэчу – тут).
Больш пра праект «Акадэмія камунікацыі» можна пачытаць тут.