6 снежня «Акадэмія камунікацыі» запрашае на інтэрактыўны занятак, прысвечаны розным аспектам панятку public relations. Падчас сустрэчы Вольга Каўрыгіна – вядучы спецыяліст па карпаатыўных камунікацыях ААТ “Аліварыя” – закране наступныя пытанні:
- калі трэба звяртацца за кансультацыяй у PR-агенства;
- перавагі, недахопы і асаблівасці працы з PR-аддзеламі і знешнімі PR-агенствамі;
- роля PR-спецыяліста ў працы аддзела і агенства: розныя метады вырашэння задач.
«Акадэмія камунікацыі» – гэта нефармальныя інтэрактыўныя заняткі пра паблік рылэйшанз, мастацтва публічных выступаў, брэндынг, SMM, арганізацыю мерапрыемстваў і іншыя праявы камунікацыйнай дзейнасці. Праект арганізуецца 12-ты год студэнтамі спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” факультэта Журналістыкі БДУ.
Умовы:
Уваход вольны. Узроставыя абмежаванні: 12+. Мерапрыемства пройдзе ў 414 аўдыторыі Факультэта журналістыкі БДУ. Спасылка на рэгістрацыю тут.