Goethe-Institut Minsk і Культ.прастора “Корпус” запрашаюць тых, хто ладзіць – ці плануе ладзіць – праекты у сферы культуры на праграму “Creative Cluster” – акадэмію культурных стартапаў.
Калі: кастрычнік – снежань 2018.
Дзе: Беларусь, Нямеччына.
Праект будзе складацца з двух частак.
Першая частка – тэарэтычная: два інтэнсіўных воркшопа ў Мінску (27 кастрычніка і 3 лістапада). Размова пойдзе пра распрацоўку ідэі праектаў, дызайн-мысленне, стварэнне каманды і пабудову бізнес-мадэлі.
Другая частка – інфармацыйна-практычная. Яна будзе прысвечана непасрэдна знаёмству з праектамі партнёраў у Нямеччыне – падчас паездкі ў Берлін і Лейпцыг (30 лістапада – 4 снежня). Удзельнікаў інфармацыйная паездкі будуць абіраць асобна, у тым ліку па рэзультатах воркшопаў.
Працоўная мова – ангельская.
Дэдлайн падачы заяўкі – 29 верасня ўключна.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратара праекта, Ірыны Пінігінай-Пятроўскай: irina.pinigina-petrowskaja@goethe.de.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.