Media Manager Academy – гэта праграма для галоўрэдаў і CEO камерцыйных медыя, якія хочуць развіваць свой медыябізнес.
Фармат праграмы:
- На працягу 4 месяцаў ўдзельнікі і ўдзельніцы пры падтрымцы вопытных ментараў будуць тэставаць і развіваць новыя мадэлі манетызацыі. Удзельнікі*цы прадставяць ідэі сваіх пілотных праектаў і змогуць атрымаць да 14 тысяч даляраў на іх рэалізацыю.
- Удзельнікі*цы наведаюць тры навучальных модуля ў Кіеве. Дасведчаныя медыя-трэнеры і прафесіяналы правядуць трэнінгі па асновах бізнесу, інавацыях у медыя, спосабах трансфармацыі, а таксама кіраванні камандамі і самім сабой.
- Праграма скончыцца пітчынгам праектаў. Удзельнікі*цы прадставяць праведзеную працу інвестарам з прыватнага і сацыяльнага сектара, а таксама завядуць знаёмствы, якія дапамогуць ім развівацца далей.
Профіль удзельнікаў*ц
- Шукаюць удзельнікаў*ц, у якіх ёсць хаця б некалькі гадоў працы на галоўных выканаўчых пасадах у медыя. У некаторых выпадках арганізатары гатовыя зрабіць выключэнне для выканаўчых прадусараў або камерцыйных дырэктараў.
- Кандыдаты*кі павінны мець план, як зрабіць свой праект менш залежным ад донараў альбо як павялічыць станоўчы эфект ад яго.
- Медыя павінны быць палітычна незалежнымі. Яны таксама павінны прытрымлівацца журналісцкіх стандартаў.
Фінансавыя ўмовы: для адабраных удзельнікаў*ц арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. На фінальнай ступені праграмы ўдзельнікі*цы прадставяць ідэі сваіх пілотных праектаў і змогуць атрымаць да 14 тысяч даляраў на іх рэалізацыю.
Дзе: Украіна, Кіеў
Калі: 6 і 8 верасня, 11-13 кастрычніка, 15-17 лістапада, 19 снежня
Дэдлайн: 2 і 15 жніўня 2019
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна па спасылцы.