Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме “Акадэмія першых [перазагрузка]”, скіраванай на павышэнне патэнцыялу моладзевых арганізацый.
Гэта праграма для вас, калі:
- вы хочаце падвысіць патэнцыял сваёй арганізацыі/ініцыятывы ў розных напрамках: праектны менеджмент, піяр і прасоўванне, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё і інш.
- вам цікава пашырыць інфармаванасць пра сваю дзейнасць і прыцягнуць новых актывістаў/ чальцоў/ валанцёраў
- вы зацікаўленыя ў наладжванні новых кантактаў і кааперацыі з арганізацыямі і ініцыятывамі моладзевага сектару
- вам хочацца развіць персанальныя і прафесіныя здольнасці
- вы гатовыя паставіць у прыярытэт удзел у праграме і прысвячаць ёй неабходную колькасць часу
Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымаюць удзел 2 чалавекі (вельмі пажаданы ўдзел абодвух у кожнай праектнай сусрэчы), якія наведваюць групавыя навучальныя трэнінгі, сустракаюцца і атрымліваюць анлайн-кансультацыі ад дасведчаных ментараў альбо ментарак, выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні паміж чальцамі сваёй арганізацыі/ініцыятывы і напрыканцы праграмы дзеляцца гісторыямі поспеху ці цікавымі новымі ідэямі/праектамі!
Калі: верасень 2018 – лістапад 2019
Першы арыентацыйны трэнінг запланаваны на 29-30 верасня 2018
Дзе: Мінск, анлайн, месца знаходжання арганізацыі/ініцыятывы
Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый/ініцыятыў (па 2 чалавекі ад арганізацыі/ініцыятывы). Вітаюцца заяўкі ад сяброўскіх арганізацый БНМС “РАДА”.
Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў іншагароднім удзельнікам і ўдзельніцам.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 26 жніўня 2018 запоўніць анлайн-анкету. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 7 верасня 2018.
З пытаннямі на конт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту academy@rada.fm